Расія збіраецца даслаць у Беларусь інспектараў для кантролю за рээкспартам
Еўрапейскіх прадуктаў, якія патрапілі пад расійскія санкцыі.
Пра гэта заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт. Паводле яго слоў, расійскі бок хоча, каб эксперты з Расіі змаглі праводзіць "фітасанітарныя праверкі на вонкавай мяжы Мытнага саюза" г. зн. на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой.
Як паведамляе Радыё Свабода, Рассельгаснагляд звярнуўся да беларускіх калегаў з заклікам кантраляваць грузы на мяжы з Польшчай і Літвой. Данкверт сказаў, што такая супольная праца можа працягвацца адзін-два месяцы, пакуль Беларусь не ўвядзе ў дзеянне электронную сістэму пад назвай Аргус Фіта. Яна прызначаная адсочваць перамяшчэнні грузаў садавіны і гародніны па тэрыторыі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.
Больш жорсткі кантроль выкліканы тым, што заходнія пастаўшчыкі ўсё часцей спрабуюць абысці расійскае эмбарга на пастаўкі харчовых прадуктаў, рээкспартуючы садавіну і гародніну праз Беларусь, сказаў Сяргей Данкверт.
З Расіі вярнулі ў Беларусь 30 тон бульбы і 20 тон таматаў
Фота — Fotolia