Расіяне цалкам зруйнавалі Зміёўскую ЦЭС на Харкаўшчыне

Прадпрыемства болей не працуе

Прадпрыемства болей не працуе / vesti.az

Падчас найбольш маштабнага ўдару Расіі па ўкраінскай энэргасістэме цалкам зруйнаваная Зміёўская ЦЭС на Харкаўшчыне. Яна лічылася адной з найбуйнейшых у краіне — цяпер на яе месцы толькі руіны. 

На станцыі знішчаныя ўсе блокі, пашкоджана дапаможнае абсталяванне. Пакуль разбіраюць завалы і ацэньваюць шкоду.

“Людзі шэсць месяцаў патрацілі на рамонт і зрабілі немагчымае. І, вядома, калі мы пабачылі, што ўсё марна, то магло з'явіцца ўражанне, што рукі апускаюцца. Але толькі не ў гэтым калектыве”, — гаворыць міністр энэргетыкі Украіны Герман Галушчанка. 

Падчас атакі 22 сакавіка сур'ёзна пашкодзілі і Дняпроўскую ГЭС у Запарожжы. Па звестках украінскага боку, Расія ўсё часцей атакуе дамбы украінскіх гідраэлектрастанцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі