Расійскі "Прагрэс" згарэў над Ціхім акіянам

Касмічны грузавік "Прагрэс М-27М" спыніў сваё існаванне. Ён згарэў у атмасферы над цэнтральнай часткай Ціхага акіяну. Здарылася гэта раніцай 8 траўня, інфармуе РІА "Новости" са спасылкай на Роскосмас.

"Прагрэс М" ужо разбіваўся некалькі гадоў таму

Нагадаем, грузавы карабель "Прагрэс М-27М" быў запушчаны з Байканура 28 красавіка. Для гэтага была выкарыстана мадэрнізаваная ракета-носьбіт "Союз-2.1а". Праблема ўзнікла з аддзяленнем ад карабля трэцяй ступені носьбіта. У выніку "Прагрэс" выйшаў на іншую арбіту і стыкоўка з Міжнароднай касмічнай станцыяй была адмененая. Усе спробы ўзяць карабель пад кантроль не далі выніку.

Па адной інфармацыі, на "Прагрэсе" касманаўтам мусілі даставіць сцяг Перамогі, па іншай, яго ім ужо прывезлі яшчэ ў сакавіку. Касманаўты павінны прывітаць суайчыннікаў са сцягам у руках на Дзень Перамогі.

Да 13 траўня падрыхтуюць вынікі расследавання здарэння з пазаштатным вывядзеннем на зямную арбіту касмічнага грузавіка.

Фота: Роскосмас

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі