Расійскі трэнер ударыў у вока ірландскую дзяўчыну-баксёра

Расійскі трэнер ударыў у вока ірландскую дзяўчыну-баксёра

Расійскі трэнер ударыў у вока ірландскую дзяўчыну-баксёра. Здарэнне адбылося ў нямецкім горадзе Штральзунд, дзе праходзіў міжнародны турнір Queens Cup.

Як піша independent.ie, 15-гадовая спартсменка, капітан ірландскай юнацкай зборнай па боксе Мэры Кейт Невін заявіла, што расіянін напаў на яе ў гатэлі, нанёс удар кулаком. Перад гэтым яна ішла па калідоры з сяброўкай, яны гучна размаўлялі і смяяліся. Верагодна, гэта і выклікала агрэсію трэнера, які выбег з свайго нумару (нібыта, дзяўчаты разбудзілі мужчыну). У выніку пераможцу спаборніцтваў завезлі ў бальніцу, аказалі дапамогу і адпусцілі.

Імя зламысніка не называецца, яго не затрымлівалі. Справай займаецца нямецкая паліцыя, яе вывучае Ірландская асацыяцыя боксу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі