Расійскі віцэ-прэм’ер Дварковіч: Зніжкі на газ для Беларусі не будзе
На наступным тыдні паміж Расіяй і Беларуссю пройдуць перамовы па кошце на газ, паведаміў віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч. Пры гэтым гаворка пра зніжку не ідзе, затое бакі займаюцца пошукам “прымальных рашэнняў”, перадае rbc.ru са спасылкай на расійскія СМІ.
20 верасня Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг гучных заяваў, у тым ліку пра негатоўнасць Расіі знізіць цану на газ.
“Мы целяпаемся, ужо некалькі месяцаў не можам дамовіцца па цане на газ. У сувязі з гэтым Расія знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Такія дзеянні ён назваў эканамічным ціскам на Беларусь.
У сувязі з падзеннем сусветных коштаў на энерганосбіты Беларусь просіць у Расіі знізіць кошт на газ са 132 да 73 долараў за тысячу кубаметраў. Такую цану беларускі бок лічыць прымальнай. Расія з гэтым не пагаджаецца.