Расійскія чыноўнікі занепакоеныя беларускімі нумарамі на аўтамабілях

Чыноўнікі Белгарадскай вобласці прапанавалі ўладам Расіі звярнуць увагу на вялікую колькасць на дарогах краіны аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Як паведамляюць расійскія СМІ, заўважна гэта стала ў 2013 годзе, калі расіяне атрымалі магчымасць купляць любыя аўто ў Беларусі без выплаты пошлін у бюджэт Расіі.


У выніку паўстаў канал дастаўкі машын з беларускімі нумарамі на тэрыторыю Расіі. Па расійскіх законах гэтыя аўтамабілі трэба зарэгістраваць на працягу шасці месяцаў іх знаходжання ў краіне. Аднак гэтую працэдуру аўтаўладальнікі лёгка абыходзяць.


Пры гэтым такія аўто незарэгістраваныя ў расійскіх базах дадзеных, а іх уладальнікі не плацяць з іх падаткі.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі