Дарэнка заклікаў рускіх бегчы ад азіятаў і каўказцаў у Мінск (відэа)
У рускага насельніцтва Расіі, незадаволенага засіллем выхадцаў з Азіі і з Каўказа, ёсць выйсце — пераязджаць у Мінск ці Кіеў.
Пра гэта заявіў вядомы расійскі тэлевядучы Сяргей Дарэнка.
"Вы хутка станеце ўспамінам пра насельніцтва — гультаяватым, схільным да выпіўкі, якое засяляла гэту зямлю да прыходу азіятаў", — прагназуе Дарэнка.
"Не падабаюцца вам іншакультурныя дзіўныя прыезджыя вакол вас — ну, едзьце ў гарады, дзе іх няма. У Мінск едзьце, у Кіеў едзьце. Беларусь і Украіна ўсё яшчэ стаяць. Беларусы і ўкраінцы ўсё яшчэ працуюць рукамі. У адрозненне ад вас", — звярнуўся да рускіс Дарэнка.
Адзначым, што тэлевядучы ўжо працяглы час валодае кватэрай у Траецкім прадмесці Мінска.