Рассельгаснагляд пагражае забараніць увоз садавіны і гародніны праз Беларусь
Рассельгаснагляд пагражае прыпыніць транзіт садавіны і гародніны з тэрыторыі Беларусі. Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца 27 сакавіка на сустрэчы кіраўніка расійскага ведамства Сяргея Данкверта з кіраўніцтвам ГУ "Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін" Беларусі.
Прычынай называюцца шматлікія выпадкі выяўлення "санкцыйнай", якую вязуць у Расію па беларускіх фітасанітарных сертыфікатах.
Акрамя Рассельгаснагляду у сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі Мінсельгаса Расіі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Мінэканамразвіцця Расіі і Федэральнай мытнай службы Расіі.