Ратавальнікі дапамаглі мінчанцы, якая палезла здымаць ката (фота)

Ратавальнікі дапамаглі мінчанцы, якая палезла здымаць ката (фота)

2 красавіка ў 13:16 ратавальнікам затэлефанавала мінчанка і папрасіла дапамагчы яе дачцэ, паведамляе прэс-служба МНС. 

Прыбыўшы да аднаго з дамоў на праспекце Ракасоўскага, ратавальнікі высветлілі, што 23-гадовая дзяўчына хацела выратаваць ката. Яна саскочыла з акна трэцяга паверха на брылёк пад'езда на ўзроўні другога паверха. Але пры скачку дзяўчына атрымала траўмы. 

Ратавальнікі паклалі дзяўчыну на насілкі і па трохкаленнай лесвіцы знялі з брылька пад'езда. Потым яе перадалі медыкам з брыгады хуткай дапамогі. Дзяўчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "лёгкая чэрапна-мазгавая траўма і удар крыжавога паяснічнага аддзела".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі