Ратавальнікі выцягнулі з ракі на Гомельшчыне парэшткі маманта

Чэрап маманта / Череп мамонта / кадр з відэа МНС

Чэрап маманта / Череп мамонта / кадр з відэа МНС

Вадалазы МНС знайшлі на Гомельшчыне парэшткі маманта, паведамляе прэс-служба ведамства.

Здарэнне адбылося 1 жніўня ў 14:10 пры абследаванні акваторыі ракі Бесядзь каля вёскі Свяцілавічы Веткаўскага раёна. Вадалазы выявілі парэшткі жывёлы і выказалі меркаванне, што гэта быў мамант.

Для кансультацый на месца знаходкі выклікалі спецыялістай з музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Яны пацвердзілі, што гэта парэшткі маманта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі