Ратавальнікі знайшлі на дне Заходняй Дзвіны срэбны кубак 19 стагоддзя
![Кубак, які знайшлі ў рацэ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/mchs.jpg.webp?itok=mNGgBZp3)
Кубак, які знайшлі ў рацэ / 112.by
Браты-ратаўнікі з Полацка знайшлі на дне Заходняй Дзвіны срэбны кубак 19 стагоддзя. Яго аддалі не ў музей, а ў царкву. За знаходку мужчын аддзячылі іконамі.
Браты Аляксандр і Павел, супрацоўнікі МНС, займаліся падводным паляваннем — так і здабылі кубак для прычасця. Раней яны ўпалявалі ў рацэ меч часоў ВКЛ і больш за 30 якароў — гэтым узбагацілі мясцовы музей.
Кубак жа аддалі ў Богаяўленскі сабор, які ў свой час валодаз мноствам падобных кубкаў, але быў разрабаваны.
![Ратавальнікі знайшлі на дне Заходняй Дзвіны срэбны кубак 19 стагоддзя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%9C%D0%A7%D0%A12.jpg.webp?itok=rUW_mrPa)
Кубак / 112.by
![Ратавальнікі знайшлі на дне Заходняй Дзвіны срэбны кубак 19 стагоддзя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%9C%D0%A7%D0%A11.jpg.webp?itok=-FNJE5GP)
Узнагароджанне ратавальнкаў у царкве / 112.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.