Райцэнтр на Брэстчыне на гадзіну застаўся зусім без электрычнасці

Райцэнтр на Брэстчыне на гадзіну застаўся зусім без электрычнасці

Ганцавічы на Брэстчыне сёння ўдзень засталіся без току. Прычынай стала аварыя на высакавольтнай лініі электраперадачы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на раённыя электрасеткі.

Без электрычнасці горад застаўся каля 14.30. Энергетыкі кажуць, што аварыя на лініі электраперадачы ў 10 000 В адключыла падачу электраэнергіі на трансфарматарнай падстанцыі.

Пасля гэтага энергетыкі сталі пераключаць спажыўцоў на рэзервовыя крыніцы электраэнергіі. Найперш электрычнасць вярнулі ў сацыяльна значныя аб'екты, на прадпрыемствы, адміністрацыйныя будынкі. Потым святло аднавілі і ў жылых дамах. Паведамляецца, што без электрычнасці жыхары райцэнтра знаходзіліся гадзіну.

Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны аварыі, вядуць аднаўленчыя работы на пашкоджанай лініі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі