Разам і назаўжды: як украінцы і беларусы ЗША дапамагаюць параненаму ваяру — эфір

Сяржук Шаліга і Ірына Вашчук-Дысіпіо / калаж Еўрарадыё

Сяржук Шаліга і Ірына Вашчук-Дысіпіо / калаж Еўрарадыё

Вайна гэта не толькі навіны пра перамогі ды пералік знішчанай вайсковай тэхнікі і жывой сілы ворага. Апроч таго, гэта яшчэ і страты ды параненыя сярод сваіх. У тым ліку і тых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. А раны могуць быць такія, для лекавання якіх неабходна звяртацца да еўрапейскіх альбо амерыканскіх лекараў. Што вымагае ў тым ліку і вялікіх выдаткаў. Як у выпадку з ваяром палка Каліноўскага “Акулам”, якога адправілі на лекаванне ў ЗША і цяпер ён знаходзіцца Філадэльфіі. Дзе ім апякуюцца мясцовыя беларусы, а таксама і ўкраінская дыяспара.

З якімі складанасцямі сутыкаюцца валанцёрскія арганізацыі ЗША, калі размова ідзе пра дапамогу параненым ваярам? Ці актыўна далучаюцца беларусы і ўкраінцы да збору ахвяраванняў? Ці ёсць паразуменне і ўзаемападтрымка паміж беларусамі і украінцамі ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў Амерыкі, прэзідэнт Belarus FREEDOM-Philadelphia Сяржук Шаліга і прэзідэнтка фонду Revived Soldiers Ukraine Ірына Вашчук-Дысіпіо.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі