Раз'юшаны мужчына граміў чужыя машыны і не заўважыў сваю (фота)

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, 30-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення выйшаў з дома на прагулку. Яго раздражнялі гукі сігналізацыі прыпаркаваных аўтамабіляў. Тады ён узяў камень і стаў ім стукаць па бліжэйшай іншамарцы. Пасля ён узяўся за іншыя машыны.


Мужчыну спынілі знаёмыя. Толькі тады ён заўважыў, што разбіў і... свой аўтамабіль. Зламысніка затрымалі міліцыянты, яго справай займаецца Следчы камітэт.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі