Рэчыцкія ўлады сарвалі мітынг прадпрымальнікаў
Яны планавалі акцыю ля будынка райвыканкама на знак пратэсту супраць увядзення сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.
У Рэчыцы не адбыўся мітынг прадпрымальнікаў супраць прэзідэнцкага ўказу №222. Як паведамляе сайт odsgomel.org, мітынг планаваўся каля будынку райвыканкама. Прадпрымальнікі з рынкаў "Славянскі" і "Цэнтральны" планавалі пратэставаць супраць увядзення сертыфікатаў на тавары лёгкай прамысловасці.
Мяркуючы па ўсім, прадпрымальнікі проста спалохаліся міліцыянтаў. Паведамляецца, што на пляцоўцы каля райвыканкама дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ і людзі ў цывільным. Побач, па сведчаннях відавочцаў, стаяў поўны аўтобус міліцыянтаў.
Лідар мясцовых прадпрымальнікаў Алег Шабетнік не выключае, што заяўнікаў мітынгу маглі запалохаць спецслужбы.
Фота — svaboda.org