13 красавіка аб'яўлены Днём смутку па загінулых у мінскім метро
Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Да канца тыдня будуць адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы ў сталіцы. Пра гэта ўчора заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька:
"Мы прынялі рашэнне і рэкамендавалі ўсім нашым рэстаранам, начным клубам змяніць свой рэпертуар. Таксама прагледзелі тэатральныя пастаноўкі і канцэрты, якія запланаваныя ў Мінску. Так, каб падчас усяго гэтага тыдня забаўляльных мерапрыемстваў у Мінску не было. Усе разумеюць, што адбылося. Таму тут не трэба было даваць нейкіх указанняў".