А.Бяляцкі: дзяржава паставіць умоўна асуджаных пад жорсткі кантроль

Пракурор патрабуе для Някляева 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Дзмітрыеву ён папрасіў 3 гады ўмоўна, Рымашэўскаму, Фядуту і Вазняку 2 гады ўмоўна, Палажанцы — 1,5 года ўмоўна.

Бяляцкі: “Нават калі фіктыўна складуць на іх пратакол, гэта будзе падставай перавесці умоўны вырак у сапраўдны. Любое адміністратыўнае парушэнне будзе з’яўляцца сур’ёзнай падставай перавесці ўмоўнае пакаранне ў сапраўднае. Я думаю, на гэты час яны будуць моцна абмежаваныя ў сваіх правах з пагрозай рэальна патрапіць у калонію. Дзяржава ставіць іх пад жорсткі ўлік і кантроль. Яны будуць вымушаныя адзначацца ў міліцыі, і участковы мае права і заданне наведваць іх па месцы жыхарства, ажыццяўляць нагляд".

Еўрарадыё: І ў гэты час яны не здолеюць выязджаць за мяжу.

Бяляцкі: "Яны, на маю думку, будуць вымушаныя пытацца дазволу, падаваць запыты ў наглядныя органы міліцыі. Трэба будзе атрымліваць індывідуальныя дазволы на выезд. Так што фактычна так, яны пазбаўляюцца права прынамсі актыўна выязджаць за межы Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі