Алеся Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола
Гэта вынікае з адказу Інтэрпола на зварот Міхалевіча ў гэтую міжнародную арганізацыю.
Аб гэтым былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі напісаў у сябе ў Фэйсбуку.
“Карацей, мяне выключылі з цэнтральнай базы. У якіх краінах у базах я застаўся, не гаворыцца”, — напісаў палітык-палітэмігрант.
Нагадаем, што летась Міхалевіч здолеў збегчы з Беларусі пасля вызвалення з СІЗА КДБ. У снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў польскім аэрапорце, бо яго імя знаходзілася ў спісе вышуку Інтэрпола з падачы Беларусі. Тады для вырашэння сітуацыі прыйшлося ўмяшацца польскаму міністэрству замежных спраў. Пазней палітык накіраваў ліст у Інтэрпол з просьбай растлумачыць сітуацыю з яго затрыманнем.
Фота — bymedia.net