Амерыканская амбасада зладзіла перамовы з Віктарам Лукашэнкам

У сакрэтнай дэпешы амбасады ЗША ў Вільні апавядаецца пра сустрэчу амерыканскага дыпламата Джонатана Мура з Віктарам Лукашэнкам — старэйшым сынам беларускага прэзідэнта, а таксама памочнікам па нацыянальнай бяспецы.

Падчас саракахвіліннай сустрэчы яны абмеркавалі праблему палітвязняў, у прыватнасці Аляксандра Казуліна, ды эканамічных санкцый. Пры гэтым Віктар Лукашэнка не ішоў ні на якія саступкі, пішуць "Беларускія навіны". Але ён паабяцаў быць даступным для новых сустрэч па меры неабходнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі