Андрэй Скабелка — галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі

Андрэю Скабелку 41 год, у мінулым ён — вядомы беларускі хакеіст, працуе галоўным трэнерам клуба экстралігі "Гомель". Як інфармуе БЕЛТА, кандыдатура Скабелкі была зацверджаная 16 лістапада на паседжанні працоўнай групы па падрыхтоўцы нацыянальнай зборнай Беларусі да алімпійскага кваліфікацыйнага турніра ў Даніі.

Нагадаем, Кары Хейкіля сумяшчаў пасаду галоўнага трэнера зборнай і мінскага "Дынама". Аднак пасля няўдачнага старту дынамаўцаў у чэмпіянаце КХЛ 12 кастрычніка фіна адправілі ў адстаўку. Хейкіля адразу ж заявіў, што не выключае свайго сыходу і са зборнай Беларусі. Пасля таго, як ён не з'явіўся на першым зборы каманды ў пачатку лістапада, яго даручылі правесці Скабелку, галоўнаму трэнеру "Гомеля".

Паведамляецца, што на пасаду галоўнага трэнера зборнай былі дзве кандыдатуры — Андрэй Скабелка і Аляксандр Андрыеўскі, новы галоўны трэнер мінскага "Дынама". Першага прызначылі галоўным трэнерам зборнай, а другога — яго асістэнтам. Мяркуецца, што Скабелка будзе працягваць працаваць і ў "Гомелі".

Фота — hcgomel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі