Андрэя Гайдукова пакінулі ў турме КДБ яшчэ на месяц

Андрэй Гайдукоў знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі ўжо тры месяцы, піша “Салідарнасць”.

Нягледзячы на тое, што ні родных, ні абаронцу не праінфармавалі аб падаўжэнні тэрміну следства, арыштаваны застаўся ў ізалятары КДБ яшчэ на месяц. Маці арыштаванага, Вольга Гайдукова, мяркуе, што ейны сын знаходзіцца пад следствам праз сваю апазіцыйную дзейнасць.

23-гадовы апаратчык наваполацкага прадпрыемства “Нафтан”, намеснік старшыні незарэгістраванага Звязу маладых інтэлектуалаў Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада. Яго абвінавачваюць у “закладванні схованкі з цікавымі для замежных спецслужбаў звесткамі”. Паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі