Аптэкі: Людзі бяруць лекі паштучна, а не ва ўпакоўках

111019 Nasta Leki.mp3

Імунастымулюючы “Грапрынасін” за тыдзень падаражэў у два (!) разы і цяпер каштуе больш за 100 тысяч. Але людзі не губляюцца і бяруць яго паштучна, кажуць у аптэцы “Панагія”.


Аптэка: “Каштуе 101 тысячу. Гэта новая цана. Літаральна тыдзень таму мы прадалі апошнія, што ў нас былі, па 53 тысячы. Купляюць усё адно, але бяруць ужо асобна пласцінкамі, не ўсё разам, а паасобку, бо людзі лічаць капеечку…”


Некаторыя лекі не проста падаражэлі, а ўвогуле зніклі. Так, апошні ў Мінску спрэй для носа “Ларынал” у журналісткі Еўрарадыё забралі перад самым носам.


Спачатку ў даведцы сказалі, што адзіная аптэка, дзе можна купіць патрэбны сродак,  — гэта “Івем і К” па вул. Кіжаватава… Але было ўжо позна.


Еўрарадыё: Добры дзень, ці ёсць у вас спрэй “Ларынал”?
Аптэка: “Ларынал” толькі што скончыўся. Яго купілі...


Вытворца спрэю для носа “Доктар Мюлер” увогуле знік з беларускага рынку. Чаму — невядома…


"Панагія": “Доктар Мюлер”… Чамусьці няма яго, не магу сказаць, чаму… Не адгружаюць. Пытаюся на складзе, а мне кажуць — не, тавара няма. Таму прадаем тое, што ёсць”.


Знік з аптэкаў не толькі “Ларынал”, але і некаторыя іншыя імпартныя лекі. Перабоі з імпартнымі прэпаратамі былі заўсёды, тлумачаць у аптэцы “Юніфарм”. А цяпер з нявызначанай сітуацыяй на валютным рынку праблемы сталі яшчэ большымі.


“Юніфарм”: “Узяць хаця б той жа “Норвакс”. Яго проста няма, таму што, верагодна, яго нявыгадна пастаўляць… Некаторыя фірмы пакуль проста прыпынілі пастаўкі, таму што чакаюць высвятлення, так скажам, стану долара. І будуць глядзець — калі ім будзе выгадна гэта пастаўляць, пастаўкі адновяцца. Калі пастаўшчык будзе бачыць, што яму ідзе гэта ў страту, то можа і спыняцца пастаўкі. Нават такое можа быць”.


Ці ахвотна замяняюць беларусы імпартныя лекі беларускімі аналагамі? У аптэцы “Панагія” кажуць, што ўсё ж такі перавагу аддаюць замежным сродкам…


Аптэка: “Прапаноўваем замяніць, спрабуем па магчымасці… Але часам людзі ад гэтага адмаўляюцца. Аддаюць перавагу імпартнаму. Некаторыя людзі ад безвыходнасці бяруць. Але ўсё адно пасля пытаюцца: дык, можа, атрымалі?”


Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца беларускія прэпараты “Фапірын”, “Негрыпін”, “Арпетол”, імунастымулючыя “Эхінацэя” і “Трымунал”, кажуць у аптэцы.


“Кожны глядзіць на таўшчыню свайго кашалька, — працягвае супрацоўніца аптэкі. — Калі можа дазволіць сабе імпартнае — купляе імпартнае. Няма? Як кажуць, будзем сытыя і беларускім”.


Але нават беларускі аналаг не заўсёды будзе таннейшы.


"Юніформ": “Ёсць у нас і расійскія, і беларускі "Арпетол", і польскі "Грапрынасін", "Імунал" ёсць, "Амізон" — Украіна, "Бранхамунал", "Кагацэл"… У нас усё гэта ёсць, таму чалавек глядзіць па цане. А цэны на беларускае таксама розныя. 10 таблетак таго ж "Арпетола" каштуюць 18890. А яго на курс трэба не адну ўпакоўку, а таблетак 30-40. І гэта ўжо не танна”.


Якія ж лекі беларусы купляюць сёння больш за ўсё?


Аптэка: “Супрацьпрастудныя. Іх вельмі шмат: "Тэрафлю", "Колдрэкс", "Грыпаблок", "Фервекс", "Рынзасіп"… Гэта асноўныя, калі чалавек ужо дрэнна сябе адчувае. Яшчэ ж існуе прафілактыка, у нас шмат імунамадулятараў, для падняцця імунітэта. Імунастымулюючыя прадаюцца, "Грапрынасін"…”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі