Банкі пачалі зніжаць стаўкі па ўкладах у беларускіх рублях

Яшчэ ўчора максімальнай стаўкай у "Белросбанку" была 70% (уклад “Падарункавы”). Ад 9 студзеня яна складае 67%.

"Нашыя працэнты прывязаныя да стаўкі рэфінансавання. Калі яна будзе зніжацца, то будуць зніжацца і працэнты па ўкладах", — кажуць Еўрарадыё ў МТБ-банку.

У МТБ-банку працэнты па ўкладах у беларускіх рублях застаюцца высокімі, але таксама пачалі зніжацца. Самая высокая прыбытковасць захавалася па ўкладзе “Гарант-топ” (69% гадавых). Гэта адзіны ўклад, працэнты па якім застаюцца нязменна высокімі, кажуць у банку.

МТБ-банк: "Ёсць яшчэ такі ўклад, для параўнання, “Гарант-плюс” — на тры месяцы: цяпер складае 56%, а было 64% літаральна некалькі тыдняў таму".

Нагадаю, што Нацбанк плануе зніжаць стаўку рэфінансавання да 20% да канца года. Колькі беларусы заробяць на ўкладах у беларускіх рублях чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё.

Еўрарадыё падлічыла, колькі можна было зарабіць на ўкладах у нацыянальнай валюце!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі