Брэсцкай філіі Свабоднага прафсаюзу не дазволілі правесці пікет

Вось што паведаміў Еўрарадыё старшыня Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў:

"Пікет на 7 кастрычніка, Сусветны дзень абароны права на дастойную працу, забаронены гарвыканкамам. Падстава: мы не заключылі дамовы з камунальнікамі, службамі міліцыі і медыцыны, як гэта прапісана ў рашэннях гарвыканкама".

Дазволеныя месцы правядзення пікетаў у Брэсце бязлюдныя, ахоўваць парадак між дрэваў або на пустых трыбунах стадыёна няма патрэбы, і смецця не бывае, кажа спадар Лазарэнкаў. Прафсаюз згодны аплачваць паслугі названых службаў па факце іх аказання, але гарвыканкам настойвае на перадаплаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі