Гомельская “Талака” адзначае 25-гадовы юбілей

Асноўныя мэты “Талакі” — вывучэнне, захаванне і папулярызацыя сярод моладзі беларускай нацыянальнай культуры, гісторыі ды краязнаўчая дзейнасць. Яе лічаць адным з фактараў нацыянальнага адраджэння Беларусі і пабудовы дэмакратычнага грамадства.

Гісторыя арганізацыі пачалася ў 1986 годзе, калі мужа і жонку Таццяну Сапач і Сяргея Дубаўца, выпускнікоў журфака БДУ, размеркавалі на працу ў Гомель. Яны і сталі стваральнікамі “Талакі”, вакол якой неўзабаве згуртавалася вялікая колькасць грамадска актыўных людзей. Так, напрыканцы 1980-х у “Талаку” ўваходзілі такія вядомыя асобы, як Алесь Яўсеенка, Барыс Сачанка, Алесь Бяляцкі, Наталля Пінчук, Святлана Ткач. У гэтай арганізацыі гадаваліся і цяперашні лідар гурту “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі, і пісьменнік Сяргей Балахонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі