Гомельскую актывістку прымушаюць сядзець дома 21 верасня
Да Ксеніі Яраслаўцавай прыходзіў участковы міліцыянт і паведаміў, што ў сераду ўвечары да яе прыйдзе інспектар па справах непаўналетніх.
Інспектара нібыта цікавіць, у якіх умовах жыве маленькае дзіця Ксеніі. Праверыць гэта сацыяльны работнік вырашыў менавіта ў той час, калі ў Гомелі павінна прайсці “маўклівая акцыя”.
Моладзевая актывістка таксама распавяла БелаПАН, што на мінулым тыдні з ёй размаўляў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён прапаноўваў супрацоўнічаць і пагражаў праблемамі ў выпадку адмовы.