Гурт "Без Билета" не выступаў на дыскатэцы БРСМ
У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што гурт выступаў 29 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы на канцэрце БРСМ.
Аднак Віталь Артыст абверг гэтую інфармацыю: "Не выступалі, і ўпершыню чуем пра гэты канцэрт".
Ён распавёў Еўрарадыё, што ніяк не мог выступаць на дыскатэцы ў Мінску:
Артыст: "Я ўчора будаваў лазню ў Віцебскай вобласці. Не ведаю, адкуль узялася такая інфармацыя... Я не выключаю, што там нехта ставіў запісы "безбілетныя".