Былы палітвязень Алесь Кіркевіч вярнуўся ў Гродна (фота)

Гродзенец Алесь Кіркевіч быў арыштаваны ў студзені, праз тыдзень пасля вяселля. Ён быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за ўдзел у Плошчы. Учора Алесь быў вызвалены з Наваполацкай калоніі.

Еўрарадыё: Ты падпісаў ліст аб памілаванні?

Кіркевіч: “Я пісаў аб памілаванні, я гэтага не адмаўляю. Гэта было маё рашэнне. Тое, што я магу зрабіць на волі, яно вартае маёй “папсаванай” біяграфіі.  Час усё расставіць на свае месцы — ці гэта было слушнае рашэнне ці было гэтае рашэнне памылковым”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі