Ермакова: Кошт камунальных плацяжоў да канца года будзе падвышаны
Гэта выклікана дэвальвацыяй нацыянальнай валюты.
Аб новым падвышэнні коштаў на камунальныя паслугі паведаміла старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова. Паводле яе словаў, дэвальвацыя нацыянальнай валюты выкліча павышэнне коштаў на імпарт. У тым ліку і на энерганосьбіты. Гэта, у сваю чаргу, паўплывае на кошт камунальных паслуг.