“Круглы стол” па праблеме павышэння коштаў на бензін пад пытаннем
Мерапрыемства мусіла пачацца ў гасцініцы "Арбіта" сёння а 16-й гадзіне.
Дырэкцыя гасцініцы Арбіта адмовіла ўстанове “За Аўто” ў прадастаўленні канферэнц-залы, спасылаючыся на нейкія тэрміновыя мерапрыемствы на гэты час. Дамоўленасць на правядзенне “круглага стала” была дасягнутая за два тыдні. Адмова за суткі да канферэнцыі разлічана на тое, што актывісты “За Аўто” не паспеюць знайсці новае памяшканне для правядзення “круглага стала”, паведамляе сайт арганізацыі аўтааматараў.