Ленинград: Адыграць цэлы канцэрт без мату — нерэальна

Генпракуратура Беларусі вынесла папярэджанне арганізатарам канцэрту гурта "Ленинград" пра недапушчальнасць нецэнзурнай лаянкі падчас выступу ў Мінску 18 траўня. Праўда, як даведалася Еўрарадыё, самі музыкі пра гэта пакуль не ведаюць і не ўяўляюць нават магчымасці абысціся на канцэрце без лаянкі.

"Гэта магчыма ў пэўных выпадках! — разважае на пытанне Еўрарадыё пра цэнзураваны выступ "Ленинграда" піяршчык гурта Зміцер Гугучкін. — Напрыклад, мы выступалі на матчы "Зенит" — "Спартак", але выконвалі там толькі чатыры песні, якія адмыслова адабралі, каб не гучала мату. Але адыграць цэлы канцэрт без мата нерэальна. Думаю, гэтая ідэя наўрад ці спадабаецца Сяргею Шнураву. Па вялікім рахунку, гэта мусіць быць праблемай арганізатараў. З песні словаў не выкінеш, таму выконваць песні ў нейкім пераробленым варыянце — нонсэнс".

Піяршчык жартаўліва дадае, што выступіць у звычайным фармаце, а потым заплаціць штраф ці сесці на 15 сутак, Сяргею таксама наўрад ці спадабаецца. Таму, калі арганізатары ў бліжэйшы час не знойдуць выйсце, то канцэрт трэба будзе адмяняць.








Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі