Лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм пра Ленана (ВІДЭА)
Сёння 31-я ўгодкі з дня гібелі славутага рок-музыкі, спевака і паэта Джона Ленана.
У 1969 годзе 14-гадовы фанат “Бітлз” Джэры Левітан пранік у нумар Джона Ленана ў гатэлі ў Таронта і пераканаў яго даць інтэрв’ю. Праз 38 гадоў Левітан, рэжысёр Джон Раскін і ілюстратары Джэймс Брэйтуэйт ды Алекс Курына разам стварылі анімацыйную кароткаметражную стужку, выкарыстаўшы арыгінальнае інтэрв’ю ў якасці саўндтрэка.
Чароўны сасуд з бязмежнай дасціпнасцю Ленана і вечна актуальным пасланнем “I Met the Walrus” быў намінаваны на ўзнагароду кінаакадэміі як лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм у 2008 і атрымаў “Эмі” ў 2009 у намінацыі “Новыя падыходы” (гэта быў першы фільм, які атрымаў “Эмі” з дапамогай сеткі Інтэрнэт).