Мінгарвыканкам плануе прыцягнуць на сённяшні суботнік каля 630 тысяч мінчан
Чакаецца, што ў выніку рэспубліканскага суботніка, на рахунак Мінгарвыканкама паступіць больш як Br 6,5 млрд.
Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінгарвыканкама, суботнік прымеркаваны да 25-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Плануецца, што ў суботніку возьмуць удзел каля 630 тыс. жыхароў Мінска, у тым ліку 450 тыс. чалавек будуць займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі.