Макей: Улады Беларусі пачакаюць чарговага рашэння Савета ЕС

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, улады Беларусі маюць намер пачакаць чарговага рашэння Савета ЕС па "беларускім пытанні", якое чакаецца ў канцы красавіка.

"Мы гатовыя да таго, каб пачаць нармальны, спакойны дыялог. Узаемаразуменне, думаю, будзе дасягнута вельмі хутка. І рашэнне ЕС (калі будзе прынятае ў духу дыялогу) стане выдатным фонам для вяртання амбасадараў у Беларусь", — цытуе словы Макея БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што дзеячы еўрапейскіх краін больш думаюць пра тое, як захаваць свой твар, а не пра тое, як не згубіць Беларусь.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі