Маладых брэстаўчан запрасілі на валанцёрства ў Еўрасаюз

Старшыня Брэсцкага гарадскога аддзялення гэтай грамадскай арганізацыі Анастасія Велянец патлумачыла:

“Праграма “Моладзь у дзеянні” дапамагае моладзі з Беларусі набыць прафесійныя навыкі і развіць асабовыя якасці за мяжой для таго, каб потым  прымяніць іх  на Радзіме. Праграма дае магчымасці прыняць удзел у валанцёрскай працы за мяжой працягласцю да 12 месяцаў. Гэта грамадская дзейнасць. Яна можа быць скіраваная на экалагічныя праекты, можа быць звязаная з працай з дзецьмі, з людзьмі з абмежаваннямі”.

Валанцёру аплачваецца дарога туды і назад, пражыванне, харчаванне, выдаюцца кішэнныя грошы. Яму даюць магчымасць выбраць краіну перабывання, паралельна з працай вывучыць мову краіны, пазнаёміцца з яе культурай.

Прэзентаваная ў Брэсце праграма з’яўляецца часткай вялікай праграмы валанцёрства, якая ажыццяўляецца ў Еўрасаюзе цягам 2007-2013 гадоў і на якую выдзелена 885 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі