Міхаіл Мясніковіч сёння ідзе на фермы
Прэм'ер-міністр здзяйсняе рабочую паездку на Гомельшчыну.
Ён пабывае на малочна-таварных фермах Рагачоўскага і Жлобінскага раёнаў, азнаёміцца з рэканструкцыяй аўтадарогі паміж Пухавічамі і Бабруйскам.
Мясніковіч плануе наведаць некалькі прадпрыемстваў, на якіх ствараецца вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі. "Будуць разгледжаны пытанні развіцця і падтрымкі ў Беларусі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, павышэння эфектыўнасці дзяржаўна-прыватнага партнёрства", адзначае БЕЛТА.
Фота — bymedia.net