Міколу Статкевічу ў турме давядзецца спаць седзячы
Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты паведаміў учора падчас тэлефоннай размовы са сваёй дачкой Ганнай.
Размова доўжылася адну хвіліну шэсць секунд. За гэты час палітвязень паспеў распавесці, што яго хочуць перавесці на другі ярус нараў у камеры. Але Мікола Статкевіч мае праблемы з рукой і залезці на гэтыя нары проста не здолее. Таму ён і лічыць, што яму давядзецца спаць седзячы, паведамляе Беларускі партызан.