Мінскую актывістку затрымалі за расклейку ўлётак “Хопіць цярпець!”

Дзяўчына кажа, што ў міліцыі яе “катавалі” пытаннямі. Праваахоўнікаў цікавіла, хто друкаваў прадукцыю, адкуль Вольга ўзяла ўлёткі, каго яна падтрымлівае і ў якую партыю ўваходзіць. Таксама моладзевую актывістку пужалі адказнасцю за арганізацыю масавых беспарадкаў.

Праз тры гадзіны на Вольгу Падзерыну склалі пратакол за парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Дзяўчыну адпусцілі. Праўда, яе справу перадалі ў Фрунзенскі РАЎС па месцы жыхарства.

Нагадаем, што 21 верасня ў беларускіх гарадах плануецца новая вулічная акцыя Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі пад лозунгам “Хопіць цярпець!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі