Мясніковіч: Распродажу дзяржуласнасці ў краіне няма і не будзе
Сёння прайшло пасяджэнне Саўміна, прысвечанае вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў мінулым годзе і задачам на 2012 год.
"Ніякага распродажу дзяржаўнай уласнасці, як падаюць гэта некаторыя гора-пісакі ў сродках масавай інфармацыі, няма і не будзе, — цытуе Мясніковіча дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. — Мы спакойна і паслядоўна будзем адкрываць сваю эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы і прыцягваць інвестараў для росту дабрабыту нашых людзей".
Найбліжэйшым часам, паведаміў прэм'ер, урад прадставіць кіраўніку дзяржавы пералік арганізацый, якія плануюцца да прыватызацыі сёлета. Паводле слоў кіраўніка ўрада, прадпрыемствы, уключаныя ў пералік прыватызацыі, будуць прадавацца толькі на ўзаемавыгадных для Беларусі і інвестараў умовах. "Кошт актываў уключаных у гэтыя планы прадпрыемстваў павінен забяспечыць сёлета прыток у краіну не менш чым 2,5 млрд. долараў", — падкрэсліў ён.