Мясніковіч сёння паляціць у Туркменістан
Рабочы візіт прэм’ер-міністра Беларусі пройдзе 16-17 студзеня.
Мяркуецца, што кіраўнік беларускага ўрада сустрэнецца з Прэзідэнтам Туркменістана, а таксама намеснікамі старшыні Кабінета міністраў Туркменістана.
Плануецца сумеснае наведванне будаўнічай пляцоўкі Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Праграма візіту таксама прадугледжвае прэзентацыю перспектыўных сумесных беларуска-туркменскіх праектаў, паведамляе БелТА.