МЗС Балгарыі пацвердзіў, што Младэнаў сустракаўся з Лукашэнкам
І нават сам Младэнаў сёння выказаўся з гэтай нагоды пасля адной з афіцыйных сустрэч у Сафіі.
Прэс-служба МЗС Балгарыі пацвердзіла Радыё "Свабода", што на мінулым тыдні кіраўнік ведамства Мікалай Младэнаў сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік прэс-службы кіраўніка Беларусі Павел Лёгкі не абверг і не пацвердзіў факт сустрэчы Лукашэнкі і Младэнава.
Нагадаем, што балгарская амбасадаў Мінску абвергла факт сустрэчы.