На волю выйшаў Андрусь Цянюта

А 16-й гадзіне маладафронтаўца чакалі ля ізалятара часовага ўтрымання сябры і паплечнікі. Аднак яшчэ апоўдні ахоўнікі вывезлі Андруся ў Чыгуначны РАУС, дзе ён тры з паловай гадзіны правёў у так званай “шклянцы” — маленькай камеры памерам 2 на 2 метры.


Грамадзкага актывіста затрымалі 20 верасня на вуліцы Юбілейнай. Андрусь разам з Васілём Такарэнкам раздаваў мінакам запрашэнні на Народны сход, які мае адбыцца 8 кастрычніка. У ізалятары Андрусь Цянюта абвясціў галадоўку. Спажываў толькі ваду і сокі. Галадалі зь ім і арыштаваныя на 15 сутак грамадскія актывісты Зміцер Шаўчэнка і Кастусь Жукоўскі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі