Нацбанк змяншае стаўку рэфінансавання на 1%
Ад 18 ліпеня яна будзе роўная 31% гадавых замест ранейшых 32%.
Зніжэнне стаўкі рэфінансавання тлумачаць антыінфляцыйнай скіраванасцю грашова-крэдытнай палітыкі. Нацбанк упэўнены, што пры гэтым будзе "забяспечана не толькі надзейная абарона ашчаджэнняў у беларускіх рублях ад інфляцыі, але і істотнае перавышэнне прыбытковасці рублёвых унёскаў над валютнымі дэпазітамі".
Як нагадвае interfax.by, апошні раз Нацбанк змяншаў стаўку рэфінансавання 20 чэрвеня — на 2 адсоткавыя пункты да 32% гадавых. Да гэтага зніжэнне стаўкі рэфінансавання адбылося 16 траўня.
Фота — kopilka-znaniy.ru