Нямецкія сацыял-дэмакраты салідарныя з Міколам Статкевічам
Лідар Сацыял-дэмакратычнай Партыі Нямеччыны Зігмар Габрыэль даслаў ліст Кацярыне Статкевіч, дачцэ зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты.
У лісце нямецкі палітык адзначыў, што вельмі ўважліва сочыць за развіццём падзеяў у Беларусі. Ён напісаў, што захапляецца Міколам Статкевічам і яго мужнасцю. Нямецкія сацыял-дэмакраты будуць рабіць усё магчымае, каб дамагчыся яго вызвалення з турмы, паведамляе прэс-служба Бюро салідарнасці з Беларуссю.