Пачаўся разгляд апошняй справы аб “масавых беспарадках”
Абвінавачанага Святаслава Барановіча выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Працэс пачаўся 29 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінску і быў перанесены на 28 верасня. Па справе праходзяць 30 пацярпелых міліцыянтаў. Але толькі 12 з іх прыйшлі на сённяшняе паседжанне, адзначае сайт "Вясна". Таму суддзя вырашыла перанесці працэс.
Нагадаем, Святаслава Барановіча з 15 чэрвеня трымалі пад вартай у СІЗА №1 на Валадарскага. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках”. Барановічу пагражае ад трох да васьмі гадоў турмы.