Палітолаг: запрашаючы Макея, ЕС не будзе ісці супраць сваіх прынцыпаў

Пра гэта ў гутарцы з Польскім радыё заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі. Паводле яго слоў, гэта неабходна, каб з Макеем можна было весці перамовы на тэрыторыі ЕС, каб захаваць "мінімальныя каналы сувязі, якія неабходныя для падтрымання адносінаў з любой краінай".

Палітолаг Аляксандр Папко мяркуе, што выключэнне з "чорнага спісу" Уладзіміра Макея зусім магчымае:

"У гэтым чорным спісе ёсць адна вельмі важная агаворка. Беларускія чыноўнікі могуць уязджаць на тэрыторыю Еўрасаюза, калі гэта неабходна для падтрымання двухбаковых адносінаў, важных палітычных кантактаў. Таму я не бачу праблемы ў тым, каб у мэтах развіцця кантактаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю выдалі візу Макею. Гэта значыць Еўрасаюз не будзе ісці супраць сваіх прынцыпаў, запрашаючы Макея, калі ў гэтым ёсць вялікая палітычная неабходнасць".

Нагадаем, ЕС стварыў "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, суддзяў і сілавікоў у адказ на рэпрэсіі ўладаў нашай краіны супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Макей трапіў у яго яшчэ тады, калі займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі