Пракуроры забаранілі гурту "Ленінград" нецэнзурна лаяцца ў Мінску
Генпракуратура Беларусі вынесла папярэджанне арганізатарам канцэрту і ўдзельнікам расійскага гурта "Ленінград".
У папярэджанні гаворыцца пра недапушчальнасць нецэнзурнай лаянкі падчас выступаў, перадае interfax.by. Нагадаем, што гурт Ленінград і яго саліст Сяргей Шнураў шчодра выкарыстоўваюць нецэнзурную лексіку. Канцэрт "Ленінграда" прызначаны ў Мінску на пятніцу 18 траўня. Пракурорскія работнікі нагадалі, што за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы ў нашай краіне можна трапіць пад адміністрацыйную адказнасць.
Генпракуратура таксама паведаміла, што канцэрт шведскага гурта "Мардук" у Мінску забаронены. Прычынай называецца тое, што гурт "прапаведуе сатанізм і відавочнае грэбаванне хрысціянскімі каштоўнасцямі".
Акрамя таго, Генпракуратура Беларусі зацікавілася гуртом "Агонія Хрыста", які таксама плануе прыехаць у краіну з канцэртамі.
Фота — spletnik.ru