Рост долара спыніўся
Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.
Курс амерыканскага долара па іх выніках не змяніўся і застаўся на ўзроўні 8470 беларускіх рублёў. Пра гэта сайту Onliner.by паведамілі ў “Банку Масква-Мінск”.
А вось курс еўра сёння вырас адразу на 40
беларускіх рублёў – з 10790 да
10830. Курс расійскага рубля таксама павялічыўся з 261 да
266 беларускіх.
Нагадаем, што
ўчора курс долара павялічыўся
з 8450 да 8470 беларускіх рублёў.