Самы высокі ў Еўропе гатэль пабудавалі над прорвай (фота)

Высокатэхналагічны будынак, прызначаны пераважна для альпіністаў, літаральна лунае над прорвай. Ён толькі часткова стаіць на цвёрдай зямлі, абапіраецца на сталёвыя бэлькі, а часткова вісіць над цяснінай.

Як інфармуе сайт delfi.lv, праектавалі будынак інжынер з Жэневы Томас Бюхі і архітэктар Эрве Дэсімоз. Яны запэўніваюць, што ненадзейнасць канструкцыі — ілюзія, а насамрэч ён вельмі трывала замацаваны на скале.

Гатэль забяспечваецца пераважна сонечнай энергіяй і ветрагенератарамі, а ваду пастаяльцы атрымліваюць з расталага снегу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі