Сёння адкрыццё Еўрабачання-2011

Старт апошняму тыдню конкурсу дадуць мэр Дзюсельдорфа Дзірк Элберс і выканаўчы супервайзер "Еўрабачання" Джон Ола Сэнд, якія афіцыйна павітаюць прадстаўнікоў дэлегацый 43 краін-удзельніц у Tonhalle, паведамляе РИА "Новости".

Паўфіналы і фінал "Еўрабачання-2011" пройдуць на тэрыторыі стадыёна Arena 10, 12 і 14 траўня.

Акрамя таго, перад кожным шоў адбудуцца генеральныя рэпетыцыі, на якія таксама можна патрапіць па квітках.

"Еўрабачанне" праходзіць у Нямеччыне ўпершыню за 28 гадоў дзякуючы нямецкай спявачцы Лене Майер, якая летась заняла першае месца на конкурсе ў Осла.

Па інфармацыі нямецкіх СМІ, агульная сума выдаткаў на правядзенне "Еўрабачання-2011" складзе ад 23 да 25 мільёнаў еўра. А магчымы прыбытак, якую конкурс прынясе гораду, па словах галоўнага піяр-агента конкурсу Крысціяна Хупрэтца, ацэньваецца ў 140 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі